BE RU EN

Відэафакт: Дональд Туск арыгінальна развітаўся з працай у Еўрарадзе

  • 29.11.2019, 10:36

У роліку палітык бяжыць па цэнтры Брусэля ў спартовым строі.

На днях Дональда Туска, былога прэм'ер-міністра Польшчы, абралі старшынёй Еўрапейскай народнай партыі. Кіраўнік Еўрарады сыдзе з пасады 1 снежня.

За два дні да сыходу з пасады прэзідэнта Еўрапейскай рады Дональда Туска прэс-служба гэтага органа выклала ў YouTube "развітальнае" відэа, прысвечанае чыноўніку. У роліку Туск бяжыць па цэнтры Брусэля ў спартовым строі, паведамляе liga.net.

Падчас прабежкі на фоне і сіцілайтах з’яўляецца шмат надпісаў і паказваюцца падзеі, у якіх удзельнічаў кіраўнік Еўрарады.

"Вось гэта быў забег! Праз пяць гадоў прыйшоў час развітацца з усімі вамі. Заўтра я перадаю справы Шарлю Мішэлю. Bon courage, Шарль!" – падпісаў ён ролік.

Нядаўна Туск заявіў, што пуцінская Расея – зусім не партнёрка Еўропы, а яе стратэгічная праблема. Таксама ён адрэагаваў на заклік французскага прэзідэнта Макрона "памірыцца" з РФ.

Апошнія навіны