Навукоўцы раскрылі галоўную загадку неандэртальцаў
- 29.11.2019, 9:53
Гэта аспрэчвае ролю сучаснага чалавека ў лёсе нашага найбліжэйшага «сваяка».
Навукоўцы Тэхнічнага ўніверсітэта Эйндховена ў Нідэрландах высветлілі, што прычынай вымірання неандэртальцаў стала спалучэнне такіх чыннікаў, як невялікі памер папуляцыі, блізкароднаснае скрыжаванне (імбрыдынг) і выпадковыя ваганні колькасці. Гэта аспрэчвае ролю сучаснага чалавека ў знікненні старажытных людзей. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе на phys.org, піша lenta.ru.
Даследнікі вывучылі сучасныя папуляцыі паляўнічых-збіральнікаў, каб распрацаваць мадэлі папуляцый неандэртальцаў рознага памеру (50, 100, 500, 1 000 ці 5 000 асобінаў). На іх навукоўцы праверылі дзеянне імбрыдынгу, эфект Оллі (малы памер папуляцыі адмоўна ўплывае на адаптацыю) і штогадовыя ваганні ў паказніках нараджальнасці, смяротнасці і суадносіны полаў.
Высветлілася, што імбрыдынг сам у сабе не змог бы прывесці да вымірання. Аднак эфект Оллі, калі менш за 25 адсоткаў жаночых асобінаў давалі нашчадкаў, мог выклікаць выміранне папуляцый памерам аж да тысячы асобінаў. У спалучэнні з дэмаграфічнымі ваганнямі ўсе папуляцыі ў мадэлі зніклі цягам 10 тысячаў гадоў.