BE RU EN

Фанаты берасцейскага «Дынама» адзначылі чэмпіёнства яркім перфомансам

  • 24.11.2019, 22:57

Пасля фінальнага свістка заўзятары з радасці выбеглі на футбольнае поле.

«Дынама Брэст» - чэмпіён Беларусі-2019!

Фанаты радасную падзею адзначылі маляўнічым перфомансам у канцоўцы матчу, піша tribuna.com.

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

Вось так гэта выглядала з боку.

І пасля фінальнага свістка на радасцях высыпалі на поле.

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

Берасцейскія заўзятары заслужылі гэты тытул. Досыць простая статыстыка: менш за ўсё гледачоў прыйшло на хатні матч з «Менскам» у верасні, і гэтай мінімальнай для Берасця лічбе пазайздросцяць большасць спаборнікаў - 6969 гледачоў! Чатыры разы за сезон у лізе - супраць БАТЭ, менскага «Дынама», «Шахцёра» і «Віцебску» - стадыён берасцейцаў збіраў аншлагі 10169 чалавек. Найкруцейшыя паказчыкі! Ацаніце, як выглядае фанацкі рух у горадзе над Бугам!

Свята пачынаецца яшчэ да матчу на найбуйнейшай пешаходнай вуліцы горада.

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

Каманда адчувае - у іх надзейны тыл на трыбуне.

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

На вячэрніх матчах заўзятары ладзілі дзівоснае «зорнае неба».

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»
ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

Фан-сектар «Дынама» вельмі вялікі.

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»
ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

Фанаты на месцы ў любое надвор'е.

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

І на любым выездзе.

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

А якія гарачыя іх пірашоў!

ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»
ФОТА: «ДЫНАМА БРЭСТ»

Апошнія навіны