Вольга Нікалайчык: Справа Кастуся Каліноўскага - жывая!
- 24.11.2019, 21:29
Гэта паказалі апошнія падзеі ў Вільні.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала рэжысёрка і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Вольга Нікалайчык. Яна наведала мерапрыемствы, прысвечаныя перапахаванню парэшткаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
- Калі 26-гадовага беларуса вялі ў Вільні да Лукішак пры натоўпе гараджан на шыбеніцу, яму было вельмі крыўдна. Калі цябе забіваюць, а твая справа жыве, то не так крыўдна, не так гарыць душа ад болю. А тут... Толькі ў Бога быў іншы план на героя.
21 стагоддзе. Вільня. 2019 год. І справа жывая і ты, Вінцэнт Кастусь Каліноўскі - жывы! І таму - Жыве Беларусь! - напісала Вольга Нікалайчык.