BE RU EN

Марцэл Лічка: Праца гатовая, скончылі сезон чэмпіёнамі!

  • 24.11.2019, 19:58

Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» падзякаваў адміністратарам і гульцам клуба за сезон.

Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» Марцэл Лічка не схаваў радасці ад заваёвы чэмпіёнства, якое сабе гарантавала яго каманда пасля перамогі над «Віцебскам» (1:0), піша pressball.by.

- Не буду доўга гаварыць. Праца гатовая, скончылі сезон чэмпіёнамі! Мы вельмі рады! Гэта вялікая заслуга ўсіх, адміністратараў і гульцоў клуба. І ўсіх, хто працуе кожны дзень на трэніроўках і па-за полем на карысць клуба. Дзякуй усім за цэлы сезон. Мы зрабілі працу добра! - сказаў Лічка.

Апошнія навіны