BE RU EN

У Баранавічах дыктар на ўвесь стадыён раскрытыкаваў улады горада

  • 24.11.2019, 17:23

Прычына - футбол.

Дыктар стадыёна «Лакаматыў» у Баранавічах Уладзімір Майсюк пасля матчу супраць «Слоніма» раскрытыкаваў улады горада за стаўленне да футбола. Відэа звароту апублікаванае на платформе streamable.com, паведамляе «Белсат».

Нягледзячы на перамогу над «Слонімам», «Баранавічы» выбылі ў другую лігу беларускага футбола.

«Першая ліга, нібы нікому не патрэбны прадукт, забыты і кінуты ўладамі горада, выплюнула наш клуб у аматарскую лігу. А як там будзе - ніхто не ведае. Паўпрафесійны футбол фанатаў сыходзіць на задворкі Беларусі. І гэта восьмы горад краіны. Сумна», - заявіў дыктар.

Уладзімір Майсюк у 1980-1990-я гады сам гуляў за розныя баранавіцкія каманды. У 2014 годзе яго адхілялі ад працы каментатарам за крытыку стадыёна «Лакаматыў».

Апошнія навіны