BE RU EN

У Румыніі праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў

  • 24.11.2019, 14:40

За пасаду змагаюцца дзейны кіраўнік краіны і экс-прэм'ер ад сацыял-дэмакратаў.

У Румыніі ў нядзелю праходзіць галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Mediafax.ro.

За прэзідэнцкую пасаду змагаюцца дзейны прэзідэнт Клаўс Ёханіс і былая прэм'ер-міністр ад Сацыял-дэмакратаў Віорыка Дэнчыле.

Па стане на 12.00 прагаласавалі ўжо больш за 3 млн выбарцаў, прыход склаў 16,6%, што вышэй чым у гэты ж час падчас першага тура выбараў.

Галасаванне пачалося а 7.00 і скончыцца а 21.00 паводле мясцовага часу.

У першым туры Ёханіс перамог з вынікам 37,8%, Дэнчыле набрала 22,2%.

У выпадку перамогі Ёханіс, вядомы актыўнай барацьбой з хабарніцтвам і падтрымкай яго дзеянняў Захадам, зможа прызначыць галоўных пракурораў, якія рашуча будуць змагацца з паўсюднай карупцыяй.

Пераабранне Ёханіса таксама можа павысіць шанцы Ліберальнай партыі сфармаваць кааліцыйны ўрад пасля парламенцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ў 2020 годзе.

Апошнія навіны