Відэахіт: мексіканскі брамнік забіў супергол проста са сваёй штрафной
- 24.11.2019, 14:33
Гэта неймаверна.
Брамнік клуба «Чывас Гвадалахара» Хасэ Радрыгес забіў проста неймаверны мяч у апошнім туры рэгулярнага чэмпіянату Мексікі, а ягоны клуб падолеў «Веракрус» з лікам 3:1, піша Eurosport.
«Веракрус» - безнадзейны аўтсайдэр вышэйшай лігі Мексікі. За сезон (18 матчаў) каманда набрала ўсяго восем балаў, а розніца забітых і прапушчаных - мінус 34 мячы. Прыніжэнне ў вышэйшым дывізіёне скончылася на апошняй дададзенай хвіліне выязнога матчу супраць «Чываса» - кіпер спаборнікаў забіў ім гол проста з уласнай штрафной.
Адзначым, што аўтар мяча Хасэ Радрыгес - чэмпіён Алімпіяды-2012, а ягоны клуб «Гвадлахара» скончыў сезон на 10-м радку.