BE RU EN

The National Interest: Украіна стварыла магутныя танкі для адказу Расеі

  • 24.11.2019, 14:25

Яны перасягаюць у характарыстыках тыя мадэлі, якія РФ адпраўляе на Данбас.

Вайна на ўсходзе Украіны прадаўжаецца ўжо шэсць гадоў, а ўрад краіны купляе мадэрнізаваныя мадэлі танкаў часоў халоднай вайны ў спробе атрымаць перавагу над падтрымоўванымі Расеяй сепаратыстамі, піша амерыканскае выданне The National Interest (пераклад - inosmi.ru).

Паводле звестак радыёстанцыі «Радыё Свабодная Еўропа», Украінскае войска ў перыяд з 2017 да 2018 года набыло амаль 150 танкаў Т-64.

Танк Т-64 з'яўляецца ўнікальным у параўнанні з іншымі танкамі савецкага стылю. Ён быў істотным чынам дапрацаваны і моцна адрозніваўся ад іншых баявых машын у пачатку 1960-х гадоў. Фактычна, Т-64 у большай ступені ўкраінскі танк, чым расейскі. Львоўскі танкавы завод, дзе і вырабляюцца гэтыя танкі, з'яўляецца ўкраінскім. І сёння Украінскае войска з'яўляецца галоўным карыстальнікам танкаў гэтага тыпу.

У працэсе мадэрнізацыі танк Т-64 атрымаў значную колькасць новых элементаў, у тым ліку новы дызельны рухавік. Акрамя таго, у яго цяпер усталёўваецца аўтаматычная прылада зараджання для дастаўкі набояў у казённую частку, што дазволіла скараціць экіпаж да трох чалавек і паменшыць яго вагу. Танк Т-64 стаў першым савецкім танкам, абсталяваным цяпер ужо сталай стандартнай 125-міліметровай гладкаствольнай гарматай, якая ў мадэрнізаванай версіі Т-64Б здольная весці агонь кіраванымі ракетамі, якія запускаюцца праз яе ствол.

Саветы не экспартавалі танк Т-64 і аддавалі перавагу прадаваць больш танныя Т-55, Т-62 і Т-72. Цягам апошніх дзясяцігоддзяў халоднай вайны на ўзбраенні Савецкага войска знаходзіліся тысячы танкаў Т-64, якія павінны былі ўзяць удзел у апакаліптычнай танкавай вайне з амерыканскімі М-1, нямецкімі «Леапардамі» і брытанскімі «Чэленджэрамі».

Танкі Т-64 як нельга лепш падыходзілі для выканання такога кшталту задачы. «Гэты канкрэтны танк у некаторых сваіх магчымасцях перасягаў танкі NATO, і гэта перавага захоўвалася цягам 15 ці 16 гадоў», - адзначыў маёр Арміі ЗША Джэймс Уорфорд (James Warford) у сваёй апублікаванай у 1992 годзе навуковай працы.

Пасля развалу Савецкага Саюза Украіне па спадчыне дасталіся сотні танкаў Т-64... а таксама завод, дзе яны вырабляліся. Мадэрнізаваны варыянт Т-64БМ «Булат» атрымаў новую браню, а таксама так званую сістэму актыўнай абароны, якая дазваляе страляць набоямі для перахопу надыходзячых ракет. Танк Т-64 2017 года атрымаў таксама новыя сучасныя цеплавізары, надзейную сістэму лічбавай сувязі і спадарожнікавую навігацыю.

Аднак пасля праведзенай мадэрнізацыі кіеўскія Т-64 сталі значна больш сучаснымі і, магчыма, больш надзейнымі, чым тыя Т-64, якія Расея пасылае ў распараджэнне тэрарыстаў «ДНР» і «ЛНР».

Апошнія навіны