У Расеі пілот пасажырскага лайнера памёр проста падчас палёту
- 24.11.2019, 13:57
Борт экстранна прызямліўся ў Растове-на-Доне.
Другі пілот пасажырскага рэйса "Аэрафлота" Масква – Анапа памёр падчас палёту. Борт экстранна прызямліўся ў Растове-на-Доне, паведамляе агенцтва ТАСС.
"Аэробус" "Аэрафлота" вылецеў у 8 гадзінаў 20 хвілінаў раніцы з аэрапорта Шарамеццева. Каля 10-й раніцы пілоту стала дрэнна, экіпаж запытаў экстранную пасадку. Падчас зніжэння лётчык 1970 года нараджэння памёр, паводле папярэдняй версіі, праз сардэчны прыступ.
Колькі чалавек знаходзілася на борце – не паведамляецца. Самалёт прадоўжыў маршрут і вылецеў у Анапу.