BE RU EN

У Беларусі зменяцца кошты на лекі

  • 24.11.2019, 12:49

Як менавіта?

Праект указа, які забяспечыць новы механізм фармавання коштаў на лекі ўжо падрыхтаваны. Плануецца, што ён пачне працаваць налета, хоць сам механізм ужо пачалі абкатваць, паведамляе kp.by.

Да гэтага выразна адпрацаваных спосабаў вызначэння коштаў не было. Пасля таго як дакумент пачаў дзеянне, кошт некаторых прэпаратаў онка- і сардэчнага профілю трэба будзе разлічваць з улікам коштаў вытворцаў у краінах, падобных паводле ўмоваў звароту лекаў з беларускімі.

Аўтары дакумента параўналі кошты на лекі ў 14 краінах і вывелі «эканамічна абгрунтаваную формулу» для вызначэння кошту на нашым рынку.

Імпарцёры цяпер павінны будуць не толькі выстаўляць кошт з аглядкай на суседнія рынкі, але і вызначаць яго максімальна дапушчальны ўзровень.

Цяпер у спісе лекаў, на якія кошты будуць сфармаваныя па-новаму, 37 міжнародных найменняў. Налета яго пашыраць да 450 найменняў. Чакаецца, што гэта адбудзецца 1 сакавіка.

У Міністэрстве аховы здароўя ўпэўненыя, што гэта не прывядзе да дэфіцыту лекаў, бо наяўнасць прэпаратаў будуць адсочваць, і пры неабходнасці аператыўна знаходзіць замену нязгодным з новымі ўмовамі пастаўшчыкам.

Апошнія навіны