BE RU EN

Беларускія заўзятары на матчы ў РФ вывесілі банер з Каліноўскім

  • 24.11.2019, 12:43

На самім матчы беларусы перамаглі з лікам 2:1.

Фанаты менскага хакейнага клуба «Дынама» на матч з расейскім «Авангардам», які прайшоў 23 лістапада ў падмаскоўнай Балашысе, прывезлі банер з выявай Кастуся Каліноўскага і паролем паўстанцаў 1863–1864 гадоў, паведамляе «Белсат».

Разам з банерам заўзятары змясцілі і бел-чырвона-белыя сцягі з «Пагоняй».

Праўда, мясцовыя ўлады не ацанілі крэатыву менчукоў і паспрабавалі зняць банер з Каліноўскім, паведамляе «Мая краіна Беларусь».

ФОТА: VK.COM/MAJAKRAINABELARUS

На самім матчы беларусы перамаглі з лікам 1:2.

Апошнія навіны