BE RU EN

Вільня-2019 – гэта нацыянальны эпас

  • 24.11.2019, 9:45

Чалавек, які праз гады скажа, што быў на развітанні з Каліноўскім, будзе амаль героем.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў беларускі гісторык і літаратар Усевалад Сцебурака:

ФОТА: «Наша Ніва»

«Вільня 22 лістапада 2019-га – гэта як Хадж. Даехалі нямногія. Але тым большы рэспект тым, хто змог. Гэта тое, успаміны і аповеды пра што будуць усё больш каштоўнымі з кожным скончаным годам.

Гэта тое, што можна апавядаць у сяброўскай гутарцы і дзецям на ўроках. Гэта нацыянальны эпас. Чалавек, які ў 2063-м скажа “я быў у Вільні 2019-га” – будзе амаль героем.

Ім трэба будзе прайсці асобнай калонай, як ветэранам.

Не думаю, што мне давядзецца. Але тая хвіліна, калі мы спыніліся пад Вострай брамай, застанецца са мной да канца».

ФОТА: «Наша Ніва»

Апошнія навіны