Археолагі раскапалі унікальны мегаполіс, якому 7 тысяч гадоў
- 9.10.2019, 21:37
Гэта знаходка перакуліць гісторыю.
На поўначы Ізраіля археолагам удалося знайсці старажытны горад, якому блізу сямі тысяч гадоў.
Навукоўцы праводзілі раскопкі, калі наткнуліся на ўнікальную памятку бронзавага веку. Раней лічылася, што ў той час людзі сяліліся толькі ў вёсках, але гэтая знаходка цалкам мяняе карціну. У старажытным горадзе былі вуліцы, плошчы і дрэнажныя збудаванні, паведамляе znaj.ua.
Раней навукоўцам атрымалася раскапаць недалёка ад Тэль-Авіва старажытны горад Эн Эсур. Паводле звестак навукоўцаў, яму блізу 5 тысяч гадоў, ён размяшчаўся на 5 гектарах і ўмяшчаў 6 тысяч людзей.
У старажытным мегаполісе была развітая сацыяльная іерархія. Акрамя таго, навукоўцам атрымалася высветліць, што Эн Эсур быў пабудаваны са складанай сістэмай жылых і грамадскіх зон, вуліц і завулкаў. Яго называюць Нью-Ёркам бронзавага веку.