Тры пліткі на месяц: навукоўцы давялі карысць шакаладу для сэрца
- 31.08.2018, 14:13
Спажыванне шакаладу зніжае рызыку сардэчнай недастатковасці на 23 адсоткі.
Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што сярэдняе спажыванне шакаладу карыснае для сэрца, піша «Новое время».
Даследнікі з нью-ёркскай медыцынскай школы Icahn на гары Сінай давялі, што ўжыванне трох плітак шакаладу за месяц не толькі не аказвае негатыўнага ўплыву на здароўе, але і зніжае рызыку развіцця сардэчнай недастатковасці.
Даследаванне, вынікі якога былі апублікаваныя на кангрэсе Еўрапейскага кардыялагічнага грамадства ў нямецкім Мюнхене, зняпраўдзіла распаўсюджаны міф пра тое, што здаровае харчаванне павінна цалкам выключаць прадукты, якія змяшчаюць цукар.
Дарэчы, прааналізаваўшы звесткі звыш 500 тысяч чалавек, навукоўцы прыйшлі да высновы, што сярэдняе спажыванне шакаладу зніжае рызыку сардэчнай недастатковасці на 23 адсоткі ў параўнанні з тымі, хто ўвогуле не ўжывае шакалад. У сваю чаргу, ужыванне празмернай колькасці шакаладу на месяц, а менавіта звыш трох плітак, павышае рызыку развіцця сардэчнай недастатковасці на 17 адсоткаў.
Паводле звестак навукоўцаў, фенольныя злучэнні флаваноіды, якія змяшчаюцца ў шакаладзе, спрыяльна ўздзейнічаюць на стан сасудаў, а таксама змагаюцца з запаленчымі працэсамі ў арганізме.
«Я мяркую, што шакалад з'яўляецца важнай дыетычнай крыніцай флаваноідаў, звязаных з памяншэннем запалення, паляпшэннем кровазвароту і павышэннем добрага халестэрыну. Аднак, шакалад таксама змяшчае тлушчы і цукар, якія больш шкодныя, чым карысныя», - паведаміў аўтар даследавання Чаякрыт Крытанавонг.