BE RU EN

Магіляўчанка ў інтэрнэце прадавала ваду замест дарагой парфумы

  • 9.07.2018, 19:30

Мянчанка купіла праз інтэрнэт парфуму за 213 рублёў, але ў пасылцы прыйшоў флакон са звычайнай вадой.

У Магілёве затрымалі 22-гадовую беспрацоўную жанчыну. Яе падазраюць у тым, што яна прадавала пад выглядам дарагой парфумы ваду праз інтэрнэт, паведамілі ва УУС Магаблвыканкама.

Заяву аб махлярстве ў міліцыю напісала 45-гадовая мянчанка. Яна распавяла, што купіла праз інтэрнэт парфуму за 213 рублёў. У пасылцы прыйшоў флакон ад брэндавай парфумерыі, але ў ёй была звычайная вада.

Міліцыя затрымала магіляўчанку. Паводле папярэдняй інфармацыі, купляючы парфуму, яна пералівала яе ў іншыя флаконы, прадаючы сваім кліентам звычайную ваду.

Магіляўчанцы пагражае крымінальная адказнасць за махлярства.

Апошнія навіны