BE RU EN

У Траццякоўцы наведвальнік пашкодзіў карціну «Іван Жахлівы і сын ягоны Іван»

  • 26.05.2018, 11:54

Карціна атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.

Праваахоўныя органы затрымалі мужчыну, які разбіў шкло і пашкодзіў карціну Іллі Рэпіна «Іван Жахлівы забівае свайго сына», выстаўленую ў Траццякоўскай галерэі. Распачатая крымінальная справа

У пятніцу, 25 траўня, адзін з наведвальнікаў Траццякоўскай галерэі разбіў шкло і пашкодзіў адну з выстаўленых карцінаў, паведамляе a target="_blank" href=https://www.rbc.ru/society/26/05/2018/5b09093e9a79474c62050329?from=main>РБК.

«25 траўня а 21-й у паліцыю ад супрацоўніка аховы Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі паступіла паведамленне пра пашкоджанне карціны. Прыбылыя на месца супрацоўнікі паліцыі затрымалі грамадзяніна, які металічным слупком агароджы разбіў шкло карціны і пашкодзіў палатно», – апавяла афіцыйная прадстаўніца МУС РФ Ірына Воўк.

Воўк не ўдакладніла назву карціны, аднак, паводле словаў дасведчанай крыніцы «Інтэрфакса», пашкоджанні атрымала знакамітая карціна Іллі Рэпіна «Іван Жахлівы і сын ягоны Іван 16 лістапада 1581 года», якая таксама вядомая пад назвай «Іван Жахлівы забівае свайго сына». Пра пашкоджанні гэтай карціны са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведамляе таксама ТАСС.

Паводле факта пашкоджання карціны распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 243 КК РФ (знішчэнне або пашкоджанне аб'ектаў культурнай спадчыны). Нападнік затрыманы.

«Мужчына затрыманы ў парадку арт. 91 КПК РФ», – удакладніла Воўк.

Пазней прэс-служба галерэі паведаміла, што карціна атрымала сур'ёзныя пашкоджанні. «У выніку ўдараў тоўстае шкло, якое абараняе працу ад ваганняў тэмпературна-вільготнаснага рэжыму, было разбітае. Карціне нанесеныя сур'ёзныя пашкоджанні. Палатно прарванае ў трох месцах у цэнтральнай частцы працы на постаці царэвіча. Ад падзення шкла моцна пацярпела аўтарская мастацкая рама. Паводле шчаслівай выпадковасці самае каштоўнае – малюнкі твараў і рук цара і царэвіча – не пацярпелі», – цытуе паведамленне прэс-службы ТАСС.

У музеі таксама апавялі, што пасля заканчэння першасных следчых мерапрыемстваў карціна была канфіскаваная з экспазіцыі і перанесеная ў рэстаўрацыйную майстэрню. «Рэстаўратары музея правялі неадкладныя аварыйныя працы: вынятыя аскепкі шкла, зроблены дэмантаж карціны і рамы, пасля чаго праца была выключаная з сталай экспазіцыі і перанесеная ў рэстаўрацыйную майстэрню музея», – паведамілі ў прэс-службе.

Праграму аднаўлення палатна распрацуе пашыраная рэстаўрацыйная рада, на якую будуць запрошаныя асноўныя спецыялісты краіны.

Апошнія навіны