BE RU EN

Святлана Алексіевіч атрымала ўзнагароду імя Станіслава Вінцэнца

  • 5.09.2017, 18:33

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ўдастоена ўзнагародай за папулярызацыю культуры Усходняй Еўропы.

Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам узнагароды «Новая культура-новай Еўропы» ім. Станіслава Вінцэнца (польскі празаік і эсэіст), паведамляе «Белсат».

Узнагарода ўручаецца ў рамках Эканамічнага форуму, які традыцыйна праходзіць у польскім горадзе Крыніца-Здруй.

Лаўрэатам узнагароды можа стаць асоба або ўстанова, якая папулярызуе культуру Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сума ўзнагароды - 40 000 польскіх злотых (блізу €9500).

Апошнія навіны