BE RU EN

У Кіеве будуць пратэставаць супраць прыезду Лукашэнкі

  • 19.07.2017, 18:00

Пікет адбудзецца ля будынку Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Лідар новастворанай ў Кіеве арганізацыі беларусаў «Сябры» Галіна Сарочык паведаміла «Радыё Свабода», што падчас візіту Лукашэнкі ў Кіеў адбудзецца пікет каля будынку Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Менавіта там будуць праходзіць беларуска-ўкраінскія перамовы.

«Я заклікаю і ўкраінцаў далучыцца да нашага пікету», - дадала яна.

Нагадаем, што беларускі дыктатар 20-21 лiпеня зробіць афіцыйныя візіт ва Украіну.

Апошнія навіны