BE RU EN

Мянчанку, якая зняла на відэа міліцэйскае беззаконне ў метро, затрымалі

  • 7.06.2017, 12:19

Людмілу Сінюк абвінавачваюць у «нецэнзурнай лаянцы».

Жыхарку Менска Людмілу Сінюк, якая зняла відэа жорсткага затрымання ў менскім метро, затрымалі за нецэнзурную лаянку, паведаміў Свaбодзе яе сябар. Міліцыянты ў форме забралі жанчыну з працы, цяпер яе абвінавачваюць у дробным хуліганстве, адвезлі ў пастарунак на плошчы Леніна.

«Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы «нецэнзурная лаянка» там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны ўвогуле вылічылі, што гэта яна здымала», - кажа Свaбодзе сябар Людмілы.

19-гадовага менчука, якога пасля інцыдэнту з удзелам міліцыянтаў і ахоўнікаў метро затрымалі на станцыі «Кастрычніцкая», вызвалілі з-пад варты, абавязаўшы яго з'яўляцца на выклік да следчага. Пабілі яго законна, тлумачыў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

Увага: сцэны гвалту і нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны