У Беларусі ветэранам падарылі па бляшанцы скумбрыі і кавалку мыла
- 9.05.2017, 21:18
У інтэрнэце апублікаванае фота падарунку, які ветэраны Берасця атрымалі на Дзень Перамогі.
Ветэранам Берасця падарылі зубную пасту, печыва, пачак маннай крупы, бляшанку скумбрыі і кавалак мыла.
«Хачу павіншаваць з Днём Перамогі і выбачыцца перад саветам ветэранаў! Ведаю, яны памятаюць і за асабістыя сродкі імкнуцца віншаваць пакінутых ветэранаў. Упэўнены, што там сапраўдныя жаўнеры і афіцэры! Але зірнем далей.
А вось тое як памятаюць і шануюць ветэранаў у рэальным жыцці ўсе астатнія.
8 траўня 2017 года, мой дзядуля, які на фронце з 14 гадоў, а менавіта з 1941 да 1945 года. З 1941 года ў партызанах, а потым фронт і Бэрлін, атрымаў падарунак (на фота) ад краіны або тэрыторыі, якую спачатку абараняў, а потым вызваляў!
Дзякуй і на гэтым, бо былі гады, калі ні тое што падарунку, нават паштоўкі не было ні на дзень нараджэнне, ні на Дзень перамогі! А дзед чакае каля акна кожны год!
Дзед, Бурдзейка Яўген Міхайлавіч, мы цябе любім і шануем подзвіг твой і тваіх аднапалчан пра якіх ты не забываеш да сённяшняга дня са слязамі на вачах!
Дзеці, унукі і праўнукі.
Рэспубліка Беларусь, 9 чэрвеня 2017 года!», - напісаў Уладзімір Крыўчэня ў «Фэйсбуку».