BE RU EN

Касірка ў банку памылкова выдала мужчыну 2 000 рублёў

  • 17.04.2017, 20:15

Інцыдэнт адбыўся ў адным з менскіх гандлёвых цэнтраў.

У адным з менскіх гандлёвых цэнтраў мужчына падышоў да акенца банка, каб памяняць даляры на беларускія рублі. Касірка выдала яму грошы, ён забраў іх і пайшоў. Стандартнае развіццё падзей. Толькі вось пазней касірка заўважыла, што выдала мужчыну лішнія грошы – 2 000 беларускіх рублёў, піша kp.by.

- Тады касірка філіялу банка, размешчанага ў адным з сталічных гандлёвых цэнтраў, звярнулася ў Цэнтральны РУУС з просьбай дапамагчы высветліць асобу невядомага маладзёна, якому яна памылкова выдала вялікую грашовую суму, - піша ГУУС Менгарвыканкама.

Апошнія навіны