У Сеціве з'явілася архіўнае беларускае відэа з 90-х гадоў
- 17.04.2017, 20:08
Ананімны карыстальнік выклаў на Youtube вялікую падборку з архіўных відэа, знятых у Беларусі ў 1990 гады.
Знайсці відэа можна на гэтым канале.
«Гэта архіў розных стужак з акцый БНФ, пратэстаў, фільмаў і гэтак далей. Некамерцыйныя ролікі. Яны ўнікальныя, іх няма ў сацсетках. На канале няма і не будзе ніякай рэкламы або камерцыі, але хацелася б, каб людзі паглядзелі нешта», - распавёў «Еўрарадыё» аб канале яго ананімны стваральнік.
На канале шмат цікавага: пахаванне Алеся Адамовіча, зварот Васіля Быкава пра смерць беларускай нацыі, галадоўка ў Вярхоўным савеце і яго разгон, пошукі зніклых палітыкаў, жывы Юры Захаранка. Гэта відэа з іншай эпохі. Але гэтая эпоха непарыўнымі сувязямі звязана з тым, што адбываецца ў Беларусі цяпер.