BE RU EN

Відэафакт: Моц «маці ўсіх бомбаў»

  • 14.04.2017, 17:33

У ЗША апублікавалі відэа ўдару па базе тэрарыстаў у Афганістане.

ЗША ўпершыню ўжылі ў баявых умовах самую магутную няядзерную бомбу. Яе скінулі на падземны комплекс ісламістаў у афганскай правінцыі Нангархар недалёка ад мяжы з Пакістанам, піша bbc.com.

Бомба GBU-43 даўжынёй дзевяць метраў і вагой амаль 10 тон, вядомая як «маці ўсіх бомбаў», была ўпершыню пратэставаная ў 2003 годзе і раней у баявых умовах не ўжывалася.

Відэа выбуху бомбы не суправаджаецца каментарамі.

Апошнія навіны