BE RU EN

Лукашэнка збег у Сочы напярэдадні Марша абураных беларусаў

  • 23.02.2017, 12:42

Выявілася, што дыктатар паляцеў туды яшчэ 15 лютага, а не 20-га.

Агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі 20 лютага паведаміла, што дыктатар правядзе гэты тыдзень у Сочы. Напраўду дыктатар паляцеў туды яшчэ 15-га.

Паводле звестак сайта planefinder, які адсочвае пералёты, борт Лукашэнкі адбыў у Сочы 15 лютага.

Такім чынам, прэс-служба дыктатара паведаміла пра гэта са спазненнем на пяць дзён.

Як меркавалі многія экспэрты, Лукашэнка разлічваў у Сочы на асабістую сустрэчу з Пуціным для развязання ўзніклых вострых рознагалоссяў.

Пуцін у Сочы быў 17 лютага як відаць з інфармацыі крамлёўскай прэс-службы. Аднак, сустрэчы з Лукашэнкам не праводзіў.

Многія СМІ ацанілі паездку Лукашэнкі ў Сочы як уцёкі ад пратэстаў у Беларусі супраць дэкрэта №3.

Цяпер, калі вядома, што Лукашэнка пакінуў краіну не пасля пратэстаў, а напярэдадні, гэта падазрэнне можа толькі ўзмацніцца.

Апошнія навіны