Крэатыўныя метады барацьбы за месца на паркоўцы і ходніках
- 10.01.2017, 19:26
Праблема з паркоўкай у Менску нараджае свежыя развязанні ў тых, хто змагаецца за ідэю.
Адным трэба дзесьці пакінуць аўто, іншыя хочуць свабодна хадзіць па ходніку. І тыя, і іншыя аддаюць перавагу не трапляцца адзін аднаму на вочы, і таму вынаходзяць крэатыўныя спосабы камунікацыі. Пакінуць пасланне на смеццевым мяшку або скласці ліст з прэйскурантам штрафаў — чаго толькі не выдумаюць людзі, піша onliner.by.
Жыхар Менска пры дапамозе бетонных канструкцый спрабаваў не дапусціць фактаў паркоўкі на ходніках. Нейкі час атрымлівалася, але потым паўсферы і бардзюрныя камяні аднеслі на сметнік.
— Людзі хочуць жыць у свінарніку — калі ласка, — сказаў мянчук. — Буду тэлефанаваць у ДАІ, прынцыпова.
Таксама ён склаў лісты, дзе падае сумы штрафаў і прапануе магчымыя развязанні праблемы з дэфіцытам парковачных месцаў.
У двары на вуліцы Бурдзейнага праблема адваротная. Хтосьці расставіў на праезнай частцы мяшкі са смеццем і прымацаваў пасланне: «Просьба самаходы не ставіць да 20:00».
— Першы раз такое ў нашым двары бачу, — распавёў жыхар сталіцы. — Двор у нас маленькі, размешчаны колам. Самаходы, зразумела, паркуюцца ўздоўж краю праезнай часткі.
Дзверы на фатаграфіі, са слоў менчука, гэта задні ўваход у краму.
— Я думаю, гэтыя мяшкі пакінулі, каб грузавікі маглі прыехаць на разгрузку. Яны, праўда, калі становяцца — перагароджваюць практычна ўвесь праезд, — дадаў ён.
На вуліцы Вадалажскага сёння ўзнік канфлікт. Кіроўца грузавіка, які рухаўся ходнікам, насустрач ішлі людзі. Далей распавядае чытач Аляксей.
— Ішлі ходнікам з маленькім дзіцем у вазку. Насустрач ехаў грузавы аўтамабіль. Кіроўца, замест таго каб спыніцца і даць прайсці людзям, рэзка заехаў на ходнік і пачаў махаць рукамі ў акно, каб мы адышлі ў бок. Але куды адыходзіць? Справа — праезная частка, а злева — замерзлы снег, — адзначыў карыстальнік. — Кіроўца, адкрыўшы акно, сказаў, што ён робіць дабро — пасыпае дарогу пяском. А нам куды падзецца?
Кіроўца і пешаходы ў выніку засталіся незадаволеныя адзін адным. Адзін паехаў далей, іншыя напісалі скаргу ў арганізацыю, за якой гэты грузавік лічыцца.
Хітрасць кіроўцы гэтага Volkswagen у тым, што ён нічога не выдумляў, а проста прыпаркаваўся на ходніку каля пешаходнага пераходу.
— Учора пад 17:00 пераходзіў дарогу на вуліцы Казінца. Кіроўца Volkswagen заехаў на ходнік, прыпаркаваўся і пайшоў у краму. Каля крамы ёсць паркоўка, там было дзе пакінуць самаход, — распавёў чытач Зміцер.