BE RU EN

70%, 50% і 40%: наколькі падаражэлі прадукты за мінулы год

  • 10.01.2017, 18:23

Рэальнасць зняпраўджвае звесткі Белстата.

Інфляцыя ў Беларусі набліжаецца да адзінкавага значэння. Пра такія дасягненні беларусам рэгулярна рапартуюць прадстаўнікі ўлады. Аднак у шэрагу тавараў інфляцыя імкнецца да трохзначнага значэння. У гэтым telegraf.by пераканаўся на асабістым досведзе, параўнаўшы пераднавагоднія закупы прадуктамі на сэрвісе e-dostavka, зробленыя ў канцы снежня 2015 і 2016 гадоў.

Для параўнання журналісты адбіралі тавары выключна аднаго вытворцы, аднолькавых вагавых і якасных характарыстык. Усяго было адабрана 20 тавараў.

Больш за ўсё за год падаражэла дражэ «M&M's» з шакаладам (45 г) - на 72,6% (з 6200 да 10700 недамінаваных рублёў), кілаграм мандарынаў - на 50,3% (з 19500 да 29300), а таксама квас «Хатні спраўны» (1,4 л) - на 46,5% (з 9900 да 14500).

Яшчэ 13 тавараў падаражэлі на 10-40%. Менш за ўсё падаражэла печыва «Choco Pie» Original (336 г) - на 7,5% і ікра «ласосевых» крупчастая (100) - на 2,9%.

Пры гэтым трэба адзначыць, што кілаграм бананаў патаннеў на 5,1%, а рэпчатай цыбулі - на 30,4%.

Ніжэй прапануем азнаёміцца з поўным спісам даследаваных тавараў:

Апошнія навіны