BE RU EN

СМІ даведаліся пра месцазнаходжанне крэйсера «Адмірал Кузняцоў»

  • 10.01.2017, 17:12

Расейскі злашчасны крэйсер аддаляецца ад берагоў Сірыі.

Расейская авіяносная група, у якую ўваходзяць атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі» і цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў», знаходзіцца на захад ад грэцкай выспы Крыт і прадаўжае аддаляцца ад берагоў Сірыі, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Загад авіяноснай групе вярнуцца ў Севераморск 6 студзеня аддаў начальнік Генштаба Узброеных сіл Расеі Валерый Герасімаў. Ён падзякаваў асабістаму складу за паспяховае выкананне пастаўленых задач і загадаў зрабіць пераход у «пункт асноўнага базавання».

У той жа дзень пачалося згортванне групоўкі і яе падрыхтоўка да пераходу ў пункт асноўнага базавання.

У групу караблёў акрамя «Адмірала Кузняцова» і «Пятра Вялікага» таксама ўваходзілі вялікія супрацьлодкавыя караблі «Севераморск» і «Віцэ-адмірал Кулакоў», а таксама судны забеспячэння.

Апошнія навіны