BE RU EN

Мінабароны РФ: Прычына катастрофы Ту-154 яшчэ не высветленыя

  • 10.01.2017, 17:49

У Мінабароны зняпраўдзілі інфармацыю Life аб тым, што прычыны авіякатастрофы Ту-154 над Чорным морам устаноўленыя.

Міністэрства абароны Расеі ўважае за недапушчальнае «выдумляць нейкія высновы» аб катастрофе Ту-154 над Чорным морам да заканчэння афіцыйнага расследавання. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік установы Ігар Канашэнкаў, піша РБК.

Так генерал-маёр пракаментаваў публікацыю партала Life пра высновы аб прычынах авіякатастрофы.

Са слоў Канашэнкава, апублікаваныя Life звесткі з'яўляюцца «абсалютным трызненнем і выдумкай выдання». Прадстаўнік Мінабароны адзначыў, што камісія ў расследаванні авіякатастрофы прадаўжае працу. «Уважаем за недапушчальнае і амаральнае спрабаваць, як Lifenews, галаслоўна абвінавачваць кагосьці і выдумляць нейкія «вывады» да заканчэння расследавання», - сказаў Канашэнкаў.

Раней у аўторак Life апублікаваў артыкул пад назвай «Загадка катастрофы Ту-154 раскрытая». У ёй гаварылася, што экспэрты Мінабароны прыйшлі да высновы, што самалёт Ту-154 разбіўся над Чорным морам праз памылку другога пілота, які нібыта пераблытаў рычагі кіравання шасі і закрылкамі. Акрамя таго, самалёт быў перагружаны і яму «не хапіла вышыні для выратавальнага манеўру», адзначалася ў артыкуле. Да такіх высноў, як сцвярджае выданне, у Мінабароны прыйшлі пасля поўнай расшыфроўкі «чорных скрыняў».

Апошнія навіны