Спрошчаныя ўмовы для паступлення ў ПТВ і тэхнікумы
- 10.01.2017, 16:35
У Беларусі спрошчаныя ўмовы для паступлення ў ССНУ выпускнікоў 9-х і 11-х класаў.
Пра гэта паведаміў журналістам начальнік управы прафесійнай адукацыі міністра адукацыі Аляксандр Лашук, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лашук адзначыў, што правілы прыёму ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (каледжы, тэхнікумы, вучылішча) змяніліся нязначна. Што тычыцца 9-класнікаў і 11-класнікаў, то для іх спрошчаныя некаторыя ўмовы.
Раней у дачыненні да іх распаўсюджвалася абмежаванне - трэба было мець мінімум 4 балы па расейскай (беларускай) мове і профільным прадмеце. Цяпер абмежаванне ў дачыненні да расейскай (беларускай) мовы знятае.
Новаўвядзенне распаўсюджваецца на выпускнікоў 9-х класаў, якія будуць паступаць на спецыяльнасці, конкурс на якія летась склаў 3 і больш чалавек на месца, а таксама на 11-класнікаў пры паступленнi на спецыяльнасцi з конкурсам у 2016-м - 1,5 і менш чалавека на месца.