Змяніліся правілы льготнага паступлення ў ВНУ
- 10.01.2017, 15:20
У першую чаргу гэта закране выпускнікоў профільных педагагічных класаў.
Выпускнікам педагагічных класаў для паступлення на льготных умовах трэба мець не ніжэй за 8 балаў у профільных прадметах, паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, паведамляе БелТА.
Вадзім Богуш адзначыў, што змены ў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўтрымліваюць вельмі значнае для адукацыйнай сферы новаўвядзенне, якое звязанае з асаблівымі ўмовамі залічэння выпускнікоў педагагічных класаў.
«Для выпускнікоў профільных педагагічных класаў прадугледжваецца льгота пры іх паступленні на педагагічныя спецыяльнасці. Зразумелая справа, што ёсць пэўныя патрабаванні. Выпускнікі педагагічных класаў засвойваюць адпаведную праграму ў профільным педагагічным класе, пры гэтым яны павінны мець высокую паспяховасць: ацэнкі ў профільных прадметах не ніжэй за 8 і не ніжэй за 7 - па ўсіх астатніх прадметах», - сказаў першы намеснік міністра. Для паступлення на педагагічныя спецыяльнасці выпускнікі павінны мець рэкамендацыю савета ўстановы адукацыі.
Пры залічэнні гэтай катэгорыі абітурыентаў будзе праходзіць прафесійнае сумоўе.