BE RU EN

Памёр былы прэзідэнт Нямеччыны Раман Херцаг

  • 10.01.2017, 12:53

Значны палітычны і грамадскі дзеяч Федэратыўнай рэспублікі памёр ва ўзросце 82-х гадоў.

Былы федэральны прэзідэнт Нямеччыны Раман Херцаг (Roman Herzog) памёр ва ўзросце 82-х гадоў, паведамляе «Немецкая волна».

Прадстаўнік хрысціянскіх дэмакратаў быў абраны на пасаду федэральнага прэзідэнта 1 ліпеня 1994 года і прабыў на ёй да 1999 года.

На ініцыятыву Рамана Херцага ў 1996 годзе ў Нямеччыны быў уведзены Дзень памяці ахвяр Халакоста. Гэтым днём стаў 27 студзеня - дзень вызвалення Чырвонай арміяй канцэнтрацыйнага лагера Асвенцім. «Памяць не павінна заканчвацца. Яна павінна нагадваць будучым пакаленням пра неабходнасць быць пільнымі», - заявіў прэзідэнт.

З Раманам Херцагам звязаны пачатак новай прэзідэнцкай традыцыі - зварот да грамадзян краіны са штогадовай «бэрлінскай прамовай», у якой закранаюцца важныя грамадска-палітычныя тэмы. У сваёй першай прамове ў 1997 годзе «Прарыў у 21-е стагоддзе» Херцаг заклікаў нацыю не заставацца ў мінулым, не стагнаваць у сучаснасці, а рушыць у будучыню.

Пасля сыходу з палітыкі Раман Херцаг працягваў актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці Нямеччыны.

Апошнія навіны