BE RU EN

МЗС Расеі ўмяшаўся ў спрэчку Мэрыл Стрып з Трампам

  • 10.01.2017, 12:35

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава пракаментавала крытыку акторкі Мэрыл Стрып у адрас Дональда Трампа.

У сваім фэйсбуку яна заявіла, што выказванне акторкі можна аднесці да адміністрацыі дзейнага амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы, якая пакідае Белы дом.

«Абразіць і прынізіць, хай нават бессэнсоўна і атрымліваючы зваротны вынік – гэта дэвіз каманды [Абамы]. Толькі «інстыктыўнае жаданне зневажаць кагосьці» раней не тычылася Мэрыл Стрып. Яна не ўваходзіла ў катэгорыю тых, у дачыненні да каго «магутны чалавек выкарыстаў сваё становішча для прыніжэння іншага», — адзначыла афіцыйная прадстаўніца МЗС.

На думку Захаравай, «нельга зневажаць нікога, а не толькі тых, хто падзяляе «правільныя» палітычныя погляды».

Апошнія навіны