BE RU EN

Вярхоўны суд Венесуэлы назваў імпічмент Мадура «незаконным»

  • 10.01.2017, 12:24

У судзе заявілі, што парламент «перавысіў свае паўнамоцтвы», адхіліўшы дыктатара ад улады.

Вярхоўны суд Венесуэлы абавязаў дэпутатаў Нацыянальнага сходу не працягваць працэдуру «імпічменту» прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, бо яна не прадугледжаная канстытуцыяй краіны, паведамляе тэлекампанія Telesur (пераклад – gordonua.com).

У Вярхоўным судзе заявілі, што дэпутаты выйшлі за рамкі сваіх паўнамоцтваў, калі прызналі Мадура «пакінуўшым сваю пасаду». Суд таксама пацвердзіў сваю пазіцыю за лістапад 2016 года, калі ён прыняў пастанову і абавязаў сябраў парламента ўстрымацца ад дэкларавання «палітычнай адказнасці» дзейнага прэзідэнта.

23 кастрычніка 2016 года Нацыянальная асамблея на пазачарговай сесіі прыняла заяву, у якой абвінаваціла прэзідэнта ва ўзурпацыі ўлады і заклікала войска не падпарадкоўвацца яму.

Парламент Венесуэлы абвінаваціў кіраўніцтва краіны ў антыканстытуцыйных дзеяннях і запатрабаваў аддаць Нікаласа Мадура пад суд за парушэнне дэмакратычных нормаў. Парламентарыі назвалі «дзяржаўным пераваротам» дзеянні Мадура, якія фактычна заблакавалі правядзенне рэферэндуму аб яго адстаўцы.

25 кастрычніка Нацыянальная асамблея Венесуэлы прагаласавала за пачатак працэдуры імпічменту прэзідэнта. Парламентарыі таксама выступілі за выклік Мадура на пасяджэнне асамблеі на наступным тыдні, 1 лістапада. Партыі, апазіцыйныя да прэзідэнта Мадура, складаюць большасць у парламенце.

26 кастрычніка Мадура заявіў, што апазіцыя хоча «дэстабілізаваць» сітуацыю ў краіне, і прыстрашыў, што скліча Раду нацыянальнай абароны ў сувязі з «парламенцкім пераваротам» у краіне.

30 кастрычніка Мадура прыстрашыў парламентарыям крымінальным пераследам.

31 кастрычніка прэзідэнт пачаў перамовы з апазіцыяй аб выхадзе з палітычнага крызісу. Пасярэднікам перамоў паміж Мадурам і парламенцкай апазіцыяй краіны стаў Папа рымскі.

9 студзеня 2017 года Нацыянальная асамблея Венесуэлы абвясціла Мадура «пакінуўшым сваю пасаду» праз невыканання ім сваіх абавязкаў.

Апошнія навіны