BE RU EN

Урад: Будуйцеся за свой кошт і ў правінцыі

  • 10.01.2017, 12:03

Выйшла пастанова аб будаўніцтве жылля на 2017 год.

На пачатку кожнага года ўрад публікуе пастанову «Аб мерах выканання заданняў у будаўніцтве жылых дамоў» на найбліжэйшы год і прагнозы што да фінансавання будоўляў на наступны. Сёлета ў пастановы нумар 1113, датаваная яна 29 снежня 2016-га. Галоўную выснову, якую можна зрабіць, вывучыўшы лічбы пастановы: урад разлічвае, што грамадзяне дастануць ашчаджанні і ўкладуць іх у жылыя метры. А тыя, хто не выдаткуе ашчаджанні сёлета, абавязкова зробіць гэта налета, піша tut.by.

Колькі будзе пабудавана ў 2017 жылля?

Запланавана 3,5 мільёнаў квадратных метраў жылля па ўсёй краіне. Планы будаўніцтва скарочаныя практычна ўсюды, і толькі ў Менскай вобласці — неістотна.

У Менску павінны пабудаваць 644 тысячы квадратных метраў жылля (9,2 тысячы кватэр) — гэта прыкладна на траціну менш, чым горад будаваў у 2010-2014 гады.

З гэтых аб'ёмаў з дзяржпадтрымкай (з ільготнымі крэдытамі і субсідыямі) пабудуюць толькі дзесятую частку — 67,28 тысячы квадратных метраў. З іх 45,25 тысячы квадратных метраў — для шматдзетных.

Паводле дзяржаўнай замовы (гэта калі грамадзяне, якія маюць патрэбу, атрымліваюць адначасова і кватэру і крэдыт на яе) будаваць краіна ў 2017-м перадумала. Толькі ў Гомельскай вобласці пабудуюць адзін такі невялікі дом.

Колькі пабудуюць арэнднага жылля?

Адзін час грамадзянам казалі: арэнднае жыллё — выдатная альтэрнатыва ўласнасці. Але ў Менску ў 2017-м, мяркуючы з табліцы, увядуць адзін новы арэндны дом.

Будаваць жыллё ў спадарожніках Менска не будуць

Вось так выглядае табліца будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках.

Ні Рудзенска, ні Фаніпаля, ні Смалявічаў — спадарожнікаў сталіцы — у ёй няма. Ёсць толькі спадарожнікі Берасця і Горадні.

За чый кошт будзе весціся будаўніцтва жылля?

Мяркуючы з лічбаў пастановы ўрада — у асноўным за кошт сродкаў насельніцтва.

Мяркуецца, што ўсяго ў будаўніцтва жылля ў 2017 годзе будзе ўкладзена 3 мільярды 704 мільёны рублёў. З іх 2 мільярды 859 мільёнаў рублёў — сродкі насельніцтва.

439 мільёнаў — сродкі арганізацый і 245,3 мільёна — крэдытныя рэсурсы банкаў, прычым 218,3 млн з іх — ільготныя.

30 мільёнаў рублёў Белаграпрамбанк і Беларусбанк павінны будуць раздаць у 2017-м, якія жывуць у нястачы пад паніжаную стаўку — стаўку, зніжаную на 50% ад стаўкі рэфінансавання. Нагадаем, у 2016-м такія крэдыты таксама раздаваліся — насельніцтва размяло іх за лічаныя дні. Але ў 2017-м палову гэтай сумы банкі павінны аддаць не проста тым, што жывуць у нястачы, а чаргавікам з катэгорыі ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

2018

Паводле папярэдніх планаў урада ў 2018-м будуць будаваць не менш, а то і на чвэрць больш, чым у 2017-м. У Менску запланавана пабудаваць (рэканструяваць) 826 тысяч квадратных метраў. У Менскай вобласці — 1208 тысяч. Прычым як мінімум на 80% — за кошт ашчаджанняў насельніцтва.

Апошнія навіны