BE RU EN

У Барысаве з «замінаванай» школы эвакуявалі амаль 350 чалавек

  • 10.01.2017, 9:22

Прычынай эвакуацыі стала другое за паўгода паведамленне аб мінаванні сярэдняй школы №16.

Паведамленне аб мінаванні будынка навучальнай установы, размешчанай на вуліцы Шпітальнай, 36 паступіла 9 студзеня а 14.58, піша БелаПАН.

Кіраўніцтва школы прыняло пастанову аб эвакуацыі з будынка 293 дзяцей і 50 выкладчыкаў.

Спецыялісты, якія прыбылі на месца, правялі абследаванне школы, выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена.

Апошнія навіны