BE RU EN

Шорац: Менск не гумовы

  • 5.09.2016, 8:00

Праблема з ушчыльненнем жылой забудовы ў Менску часам з'яўляецца на роўным месцы.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Галоўнаму эфіру» на тэлеканале «Беларусь 1» распавёў старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац, паведамляе БелТА.

«У асобных выпадках мае месца праблема, якую мы развязваем. З іншага боку, часам праблема з'яўляецца на роўным месцы. Людзі збіраюцца і не жадаюць (ушчыльнення - заўв. рэд.), нягледзячы на тое, што па горадабудаўнічым нормам, паводле існуючых праектах у горадзе гэта можна рабіць.

Але праз тое, што знаходзіцца чалавек, які незразумела з якіх прычын... шукае нейкія палітычныя дывідэнды, пачынае бударажыць насельніцтва», - сказаў старшыня Менгарвыканкама.

«Гэта пытанне не сістэмнае. Так, часам узнікаюць моманты, але мы іх стараемся вырашаць», - сказаў ён.

«Менск не гумовы. Але мы гаворым пра тое, што на сённяшні дзень больш за 1 млн 964 тыс. чалавек пражывае, і стаіць задача захаваць насельніцтва на гэтым узроўні за кошт развіцця гарадоў-спадарожнікаў», - дадаў Андрэй Шорац.

Апошнія навіны