ЧЕ-2016: Польшча дамаглася мінімальнай перамогі над Украінай
- 21.06.2016, 21:09
А каманда Нямеччыны перамагла каманду Паўночнай Ірландыі (1:0).
Каманда Нямеччыны падолела каманду Паўночнай Ірландыі (1:0), каманда Польшчы перамагла каманду Украіны (1:0) у матчах заключнага тура групавога этапу ЧЕ-2016 у квартэце "С". Паводле дадатковых паказчыкаў немцы абышлі палякаў, паведамляе "Прессбол".
Украіна - Польшча - 0:1
Украіна: Пятаў - Фядэцкі, Хачарыдзі, Кучар, Бутко - Ротань (к), Сцепаненка - Ярмоленка, Зінчанка (Каваленка, 73), Канаплянка - Зазуля (Цімашчук, 92+).
Польшча: Фабіяньскі - Ценек, Глік, Паздан, Янджэйчык - Зэліньскі (Блашчыкоўскі, 46), Ядловец, Крыхавяк, Капустка (Грасіцкі, 71) - Мілік (Стажыньскі, 93+) - Левандоўскі (к).
Гол: 0:1 - Блашчыкоўскі (54).
Папярэджанні: Ротань (25), Кучар (38), Капустка (60).
Паўночная Ірландыя - Нямеччына - 0:1
Паўночная Ірландыя: Макговэрн - Х'юз, Маколі, Кэткарт, Д.Эванс - Уорд (Маджэніс, 70), К.Эванс (Макгінн, 84), Дэвіс (к), Норвуд, Далас - Вашынгтон (Лафэрці, 59).
Нямеччына: Ноер (к) - Кіміх, Баатэнг (Хёвэдэс, 76), Гумэльс, Гектар - Хэдыра (Швайнштайгер, 69), Кроас - Озіл, Мюлер, Гётцэ (Шурле, 55) - Гомэс.
Гол: 0:1 - Гомэс (30).