BE RU EN

Іран плануе выйсці на рынак звадкаванага газу

  • 21.06.2016, 20:38

Іран мае намер пабудаваць газаправод у Амане, дзе газ будуць звадкоўваць і экспартаваць на міжнародныя рынкі.

Як перадае «Прайм», Іран вядзе перамовы з васьмю кампаніямі наконт інвестыцый у праекты для вытворчасці звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), паведамляецца ў прэс-рэлізе Іранскай нацыянальнай кампаніі для экспарту газу (NIGEC) са спасылкай на выканаўчага дырэктара прадпрыемства Алі-Рэза Камелі ( Alireza Kameli).

Камелі адзначыў, што большая частка гэтых прадпрыемстваў з'яўляецца міжнароднымі кампаніямі. Ён таксама дадаў, што ўсе фірмы падалі свае прапановы міністэрству нафты Ірана. Міністр нафты краіны Біджан Зангане (Bijan Zangeneh) прыме пастанову, з якімі кампаніямі і якім чынам варта ажыццявіць праекты, сказаў Камелі.

Іран раней вызначыў тры ключавыя ЗПГ-праекты: Iran LNG, Pars LNG і Persian LNG, паведамляецца ў рэлізе. Аднак апошнія два з іх былі пасля скасаваныя праз санкцыі, якія забаранялі інвестыцыі ў нафтавыя і газавыя праекты Ірана. Iran LNG да цяперашняга моманту застаецца адзіным дзейным праектам. Ён скончаны напалову, і афіцыйныя асобы ў Тэгеране пасля зняцця санкцый ужо заявілі, што развіццё праекта будзе паскоранае.

Іран таксама імкнецца рэалізаваць амбіцыйны план будаўніцтва газаправода ў Амане. Плануецца транспартаваць туды газ для пераўтварэння ў ЗПГ. Затым паліва можа быць экспартаванае на міжнародныя рынкі.

Перамовы паміж Іранам і Аманам прасоўваюцца добра, і афіцыйныя асобы ўжо абвясцілі, што ўгода блізкая да заканчэння. Акрамя таго, у красавіку іранскія афіцыйныя асобы заяўлялі, што ідуць абмеркаванні з нарвежскай кампаніяй наконт пабудовы плывучай устаноўкі для звадкавання газу ў Персідскай затоцы для экспарту паліва ў Еўропу і Усходнюю Азію, паведамляецца ў рэлізе.

Апошнія навіны