BE RU EN

Віктар Ганчарэнка правёў першую трэніроўку з «Уфой»

  • 21.06.2016, 16:53

Беларускі трэнер пачаў падрыхтоўку расейскай каманды да новага сезона.

20 чэрвеня «Уфа» выйшла з кароткатэрміновага адпачынку і пачала падрыхтоўку да новага сезона чэмпіянату Расеі. Раніцай панядзелка каманда прайшла медыцынскі агляд, а ўвечары на стадыёне «Нафтавік» гульцам і персаналу футбольнага клуба прадставілі новага галоўнага трэнера «Уфы» Віктара Ганчарэнку, пад кіраўніцтвам якога прайшла вячэрняя трэніроўка, піша «Прессбол».

Нагадаем, 6 чэрвеня 2016 беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка быў прызначаны галоўным трэнерам «Уфы». Кантракт разлічаны на два гады з магчымасцю падаўжэння яшчэ на адзін сезон.

Апошнія навіны