«Выбары» 11 верасня: «Пара мяняць лысую рызіну!»
- 21.06.2016, 15:11
Пад гэтым легендарным лозунгам на «выбары» ідзе актывіст прафзвязу РЭП Ілля Дабратвор.
Прадстаўнік прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Менскай вобласці Ілля Дабратвор напісаў пра гэта ў «Фэйсбуку».
«Стану дэпутатам - памяняю лысую рызіну. Рэальныя абяцанні - ад рэальных кандыдатаў», - напісаў актывіст.
Нагадаем, што лозунг «Пара мяняць лысую рызіну!» быў слоганам выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года.
Пасля легендарны лозунг неаднаразова выкарыстоўваўся прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і лідарамі прадпрымальніцкага руху.