BE RU EN

Жырыноўскі прапанаваў правесці ў Расеі сваю Алімпіяду

  • 21.06.2016, 11:48

Удзел расейцаў у Гульнях-2016 залежыць ад вынікаў расследавання антыдопінгавага агенцтва.

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў правесці ў Расеі «рэгіянальныя еўрапейскія алімпійскія гульні», калі каманда РФ у лёгкай атлетыцы не атрымае права паехаць на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе ТАСС.

«Уважаем мэтазгодным, калі нам раптам перашкодзяць паехаць у Бразілію, правесці паралельную Алімпіяду ў Расеі», - заявіў ён журналістам.

Лідар ліберал-дэмакратаў прапануе ўсім спартоўцам, якім будзе адмоўлена ў праве ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, «прыехаць у Маскву ці Сочы».

«Вельмі шмат спартоўцаў, якія не змогуць паехаць у Бразілію з розных прычынаў, хай прыязджаюць у Маскву ці ў Сочы, і ў тым жа жніўні правесці там такія рэгіянальныя еўрапейскія алімпійскія гульні, сабраўшы туды тых, хто не атрымаў права паехаць у Бразілію», - сказаў Жырыноўскі.

Кіраўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) і вядучых міжнародных спартыўных федэрацый возьмуць удзел у Алімпійскім саміце ў Лазане, на якім будзе дадзена ацэнка рашэнню Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) не дапусціць да ўдзелу ў Гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра расейскую лёгкаатлетычную каманду . Падчас пасяджэння будзе ўзнятае пытанне аб мэтазгоднасці ўдзелу ў маючай адбыцца летняй Алімпіядзе ўсіх расейскіх спартоўцаў.

Апошнія навіны