BE RU EN

Міністэрства абароны хавае інфармацыю аб сумесных вучэннях беларускай і расейскай авіяцыі пад Баранавічамі

  • 21.06.2016, 11:41

Чыноўнікі ўстановы заяўляюць, што нічога пра гэта не ведаюць.

У Міністэрстве абароны не каментуюць інфармацыю, якая з'явілася сёння ў сетцы інфармацыю аб тым, што на мінулым тыдні на аэрадроме 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах знаходзяцца найноўшыя расейскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34 і што праводзіліся сумесныя з расейскай авіяцыяй вучэнні.

«У мяне няма такой інфармацыі», - заявіў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.

Аб прылёце ў Баранавічы Су-34 і вучэннях, якія праводзіліся з беларускай вайсковай авіяцыяй падчас буйных манеўраў NATO ў Польшчы, паведаміў партал intex-press.by.

Апошнія навіны