Анджэй Дуда: Польшча стане брамаю для Кітая ў Еўразвяз
- 21.06.2016, 10:59
Президент Польши Анджей Дуда уверен, что Польша будет служить воротами для китайских инвестиций в Европе.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўпэўнены, што Польшча будзе служыць брамаю для кітайскіх інвестыцый у Еўропе.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў надзею, што Польшча стане для Кітая «свайго роду брамаю ў Еўропу» не толькі ў сімвалічным плане, але і ў эканамічным, паведамляе «Радыё Польшча».
Пра гэта кіраўнік польскай дзяржавы заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам, які знаходзіцца зараз з афіцыйным візітам у Польшчы.
У сваю чаргу, кітайскі лідар падкрэсліў, што бакі гатовыя «працаваць над умацаваннем польска-кітайскіх стасункаў, каб гэтыя стасункі былі класічнай мадэллю дружалюбнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі».
Прэзідэнт Сі Цзіньпін адзначыў, што Польшча з'яўляецца лідарам у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, а таксама важным сябрам ЕЗ, які знаходзіцца на скрыжаваннях Еўразійскага кантынента.
«Гэта краіна праз якую праходзіць Бурштынавы і Шаўковы шлях. Гэта вялікая перавага ў наладжванні сувязяў паміж Азіяй і Еўропай», - сказаў кітайскі лідар.
Сі Цзіньпін акцэнтаваў увагу, што асноўнымі сферамі развіцця двухбаковых стасункаў будзе энэргетыка, інавацыя, а таксама культура, адукацыя і турызм.
Нагадаем, у Варшаве ў панядзелак, 20 чэрвеня, прэзідэнты Польшчы і Кітая падпісалі пакет дамоваў і пагадненняў, у тым ліку і пагадненне аб усебаковым стратэгічным партнёрстве паміж дзвюма дзяржавамі.