Сёння - самы доўгі дзень у годзе
- 21.06.2016, 9:36
21 чэрвеня пачынаецца астранамічнае лета.
Сёння самы доўгі дзень, але і самая кароткая ноч. 21 чэрвеня - дзень летняга сонцастаяння. Менавіта з сённяшняга дня пачынаецца астранамічнае лета.
Пасля летняга сонцастаяння да 21 снежня дні будуць станавіцца карацейшымі, а ночы даўжэйшымі. У паўднёвым паўшар'і адбываецца наадварот.
Традыцыйна ў гэты дзень ля кромлеху Стоўнхэндж у ангельскім графстве Уілтшыр сабраліся сотні людзей. Камяні Стоўнхэндж размешчаныя так, што каля іх можна ўбачыць пачатак як летняга, так і зімовага сонцастаяння.
Штогод тут збіраюцца сотні турыстаў, каб паглядзець як узыходзіць сонца і павітаць пачатак лета.