BE RU EN

Пуцін абвясціў раптоўную праверку ва Узброеных сілах

  • 14.06.2016, 10:44

Ва Узброеных сілах Расеі пачалася маштабная праверка, падчас яе будуць правераны вайсковыя арсеналы і асобныя органы вайсковага кіравання.

Пра гэта паведаміў у аўторак міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, паведамляе РБК.

«Для ацэнкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці з 7 гадзін раніцы ў адпаведнасці з пастановамі вярхоўнага галоўнакамандуючага Ўзброенымі Сіламі распачатая чарговая раптоўная праверка. Падлягаюць праверцы шэраг баз захоўвання ўзбраення і тэхнікі, а таксама асобныя органы вайсковага кіравання», - сказаў Шайгу. З яго слоў, праверка будзе доўжыцца да 22 чэрвеня.

Міністр абароны адзначыў, што войскі неабходна рыхтаваць да выканання задач ва ўзброеных канфліктах рознай інтэнсіўнасці і крызісных сітуацыях. Шайгу дадаў, што таксама трэба звярнуць асаблівую ўвагу на мабілізацыйны складнік узброеных сіл, стан рэзервовых фармаванняў, і запасы ўзбраення і вайсковай тэхнікі.

Са слоў Шайгу, замежныя аташэ будуць паінфармаваныя аб праверцы. Таксама ён даручыў сфармаваць чатыры рабочыя групы і арганізаваць іх працу ў аб'яднаных стратэгічных камандаванняў.

Кіраўнік вайсковага ведамства адзначыў, што таксама будзе праверана гатоўнасць сістэмы кіравання войскамі з разгортваннем палявых рухомых пунктаў кіравання аб'яднанняў і злучэнняў, што прыцягваюцца.

У канцы траўня міністр абароны паведаміў, што ва Ўзброеных Сілах укарэняць новыя формы і спосабы баявой падрыхтоўкі. Ён адзначаў, што вайскоўцаў будуць рыхтаваць з улікам гэтых «асаблівасцяў і досведу, атрыманага ў Сірыі».

У кастрычніку 2015 года сталы прадстаўнік Расеі пры NATO Аляксандр Грушко заявіў, што ў Маскве фіксуюць рэзкае павелічэнне колькасці вучэнняў альянсу ўздоўж расейскіх межаў.

Правядзенне раптоўных праверак боегатоўнасці аднавілася ў Расеі ў 2012 годзе. Штогод у Расеі праводзяцца блізу 3 тыс. вайсковых вучэнняў.

Апошнія навіны