Ля беларускай амбасадай у Вільні пачалі збіраць подпісы супраць БелАЭС
- 9.05.2016, 15:53
Хрысціянскія дэмакраты вядуць збор подпісаў перад прапановай законапраекта, каб паказаць, што гэта шырокая грамадзянская кампанія.
Каля амбасады Беларусі ў Вільні актывісты Літоўскай хрысціянскай партыі і іх аднадумцы пачалі збор подпісаў за законапраект супраць закупак у Беларусі электрычнасці і экспарту беларускай электрычнасці праз Літву, піша 15min.lt.
Такім чынам літоўцы выказваюць пратэст супраць БелАЭС.
Старшыня Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў і чалец Еўрапарламента Габрыэліс Ландсбэргіс нагадвае, што праект АЭС не быў узгоднены з Літвой, а згода суседзяў у патэнцыйна небяспечнай зоне з'яўляецца абавязковай умовай ААН.
Ён тлумачыць: законапраект не падаюць проста праз групу ў Сэйме, а спачатку збіраюць за яго подпісы, каб паказаць, што гэта шырокая грамадзянская кампанія.
«Нельга быць у бяспецы, калі расейскі атам пад літоўскай мяжой», - дадае Ландсбэргіс у Facebook, заклікаючы спыніць будаўніцтва «астравецкага монстра».
Актывісты ўсталявалі перад беларускай амбасадай макет АЭС. Лукашэнку ж яны прапануюць будаваць АЭС у іншым месцы - напрыклад, у Магілёўскай вобласці.