«Дзе грошы, Саша?»: Валютныя запасы, нягледзячы на крэдыт, выраслі нязначна
- 7.04.2016, 10:40
Золатавалютныя рэзервы Беларусі пасля атрымання расейскага крэдыту ў 500 млн даляраў выраслі ў красавіку ўсяго на $80 мільёнаў.
Як паведамляе Нацыянальны банк Беларусі, паводле вынікаў сакавіка 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 80,4 млн даляраў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 красавіка 2016 г. склалі 4 191,4 млн даляраў ЗША ў эквіваленце. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 131,2 млн даляраў ЗША і на 1 красавіка 2016 г. склаў 4 506,4 млн даляраў ЗША ў эквіваленце.
Пры гэтым НБ РБ адзначае, што ў сакавіку 2016 года ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь былі выплачаны ў поўным аб'ёме замежныя і ўнутраныя абавязанні ў замежнай валюце.
Як адзначае Нацбанк, падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне першай раты фінансавага крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця, сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама паступленнi ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Між тым звяртае на сябе ўвагу нязначны прырост ЗВР - усяго 80 млн. Пры тым, што ў канцы сакавіка Беларусь атрымала ад ЕФСР 0,5 млрд. даляраў першай раты крэдыту. Без яго золатавалютныя рэзервы апусціліся б да крытычнага ўзроўню - ніжэй 4 млрд. даляраў ЗША.
Раней экспэрты расейскага «Ашчадбанка» назвалі золатавалютныя рэзервы Беларусі «крытычна нізкімі». Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба адзначаў, што без расейскага крэдыту «нас можа чакаць дэфолт».