BE RU EN

Цыклон «Эма»: ДАІ і МНС даюць аўтамабілістам супрацьлеглыя парады

  • 16.01.2016, 14:06

Услед за «Даніэлай» у Беларусь прыйшоў цыклон «Эма», які таксама прынёс моцныя снегапады.

У Менску адной з галоўных праблем з'яўляецца ўборка снегу з вуліц і дваровых тэрыторый і цяжкасці ў руху транспарту, піша «Тэлеграф».

Міністэрства надзвычайных сітуацый у сувязі з моцнымі снегападамі раіць аўтамабілістам па магчымасці ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце.

У той жа час Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў часова вызваліць дваровую тэрыторыю ад сваіх аўтамабіляў, каб даць магчымасць снегаўборачнай тэхніцы правесці працы ў дварах. Разам з тым тая ж ДАІ просіць кіроўцаў не паркаваць свае транспартныя сродкі каля краю праезнай часткі, каб не перашкаджаць уборцы снегу з вуліц горада.

Куды падзець менчукам свае аўтамабілі - пытанне.

Апошнія навіны