BE RU EN

Даляр у абменніках ужо прадаюць па 16 тысяч

  • 12.08.2015, 11:29

З пачатку мінулага тыдня беларускі рубель дэвальваваўся ў дачыненні да даляра на 5%.

Тады курс амерыканскай валюты складаў 15248 рублёў, цяпер ушчыльную падышоў да 16 тысячам рублёў - 15989, піша «Наша Нiва».

На сённяшніх таргах даляр вырас на цэлых 219 рублёў.

Пры гэтым курс продажу ў абменніках упершыню пераваліў за псіхалагічную мяжу ў 16 тысяч рублёў.

Еўра «скокнуў» сёння яшчэ мацней. Курс вырас на 387 рублёў, дасягнуўшы 17 759. З пачатку мінулага тыдня рост склаў 6,5%.

ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Апошнія навіны